Вітаем у Вікікрыніцах,
вольнай бібліятэцы, якую можа рэдагаваць кожны.
Цяпер у Вікікрыніцах 3 207 артыкулаў беларускай мовай.
Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі рэдагавання артыкулаў і Законам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах.
  • Дапамога
  • Аўтары
  • Супольнасць

Абраны тэкст

Прапануем да спампаваньня!

Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі. «Географія Эўропы» — Мікалай Азбукін.

«…Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі.»

Мікалай Азбукін

(Чытаць далей…)

Абраны верш

Алесь Гарун

Дзіцятка малое у жыцце прыйшло.
Спытаўся яго я: — А дзе ж ты было?
Скажы мне, пісклятка, ў якіх гарадох?
Скажы мне, дзіцятка, ў далёкіх краёх?
Скажы, анялятка, ці доўга блукаў?
Скажы мне, ягнятка, каго ты спаткаў?
Скажы мне, малое, ці быў ты ў раю?
Скажы, залатое, ці долю сваю
У Эдэме ўбачыў, спаткаў, палюбіў
Ці што, неабачны, благога зрабіў?
Напрыкрыўся ў небе? Ці сум сустрачаў
Па іншаму жыцці, што гэтта пачаў?
Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць,
А дай, залатое, цікавасць спагнаць.

І ціхай задумы заслона зыйшла
З спакойнага твару, і хмарка найшла,
З блакітненькіх вочак, што з неба прынёс,
Скаціліся слёзкі — дзьве пэрлінкі слёз.
Аб чым яно плача? аб райскіх садох?
Аб кветках праменных? анельскіх спявох?
Аб чыстасці, яснасці, святасці душ?
Тварца маестатнасці? Дзеткі, чаму ж?
Аб чым ты заплакала? — Мне у адказ
Скаціліся новых дзве пэрлінкі ўраз.


 

Навіны


  •    6.5.2020 Уладзімер Жылка. «Уяўленьне», 1922
  •    8.3.2020 Ежы Жулаўскі. «Эрас і Псіха», 1904
  •    24.8.2019 Вершы Рабіндраната Тагора, 1920-я
  •    16.8.2019 Міхась Чарот «Самалёт», 1923
  •    12.3.2017 Аляксандр Блок. «Дванаццаць», перакладчык: Ігнат Дварчанін, 1918/1926
  •    18.7.2016 Якуб Колас. Збор твораў, 1928
  •    13.10.2014 Савелій Рубашоў. «Сьмяротнасьць пры хірургічных захворваньнях і змаганьне зь ёю», 1931
  •    2.11.2012 Мікалай Азбукін. «Географія Эўропы», 1924
  •    2.10.2012 Зьмітрок Бядуля. «Жыды на Беларусі», 1918

2015, 2016

Да вычыткі

  Патрэбнае распазнаванне тэксту
  Патрэбная вычытка
  ‎Гатовая да супастаўлення і падзелу
  Вычытаныя, але патрабуюць праверкі
  Правераныя
This article is issued from Wikisource. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.