Deep Blue

Deep Blue (літаральна цёмна-сіні) — шахматны суперкамп'ютар, распрацаваны IBM, які 11 мая 1997 года перамог чэмпіёна свету Гары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзве перамогі супраць адной паразы, тры нічыі). Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала суперкамп’ютар. У першым матчы, які прайшоў у 1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю версію Deep Blue.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.