BAFTA (прэмія, 2020)

73-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2019 год адбылася 2 лютага 2020 года ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане.

73-я прэмія BAFTA
англ.: 73rd British Academy Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 2 лютага 2020 года
Месца Альберт-хол, Лондан, Вялікабрытанія
Вядучы Грэм Нортан
Узнагароды
Найбольш узнагарод «1917» (7)
Найбольш намінацый «Джокер» (11)
Афіцыйны сайт акадэміі (англ.) 
72-я цырымонія74-я цырымонія

Цырымонія трансліравалася на канале BBC One, яе вядучым выступіў акцёр-комік Грэм Нортан. Намінанты былі абвешчаны 7 студзеня 2020 года.

На гэтай цырымоніі ўпершыню была прысуджана ўзнагарода ў катэгорыі «Найлепшы кастынг», пераможцай стала Шайна Маркавіц — кастынг-дырэктар фільма «Джокер».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.