Шахматы

Ша́хматы — лагічная настольная гульня для двух гульцоў на шахматнай дошцы, якая складаецца з 64 квадратаў, размешчаных у сетцы «восем на восем». У шахматы гуляюць мільёны людзей ва ўсім свеце як аматараў, так і прафесіяналаў.


Шахматы
Гульцоў — 2
Узрост — 5+
Падрыхтоўка — Звычайна 10-60 секунд
Працягласць — 1 хвіліна — некалькі гадзін*
Цяжкасць — Высокая
Выпадковасць — Няма
Уменні — Тактыка, Стратэгія
Краіна — Індыя
* У выпадку калі гуляць праз інтэрнэт
часам займае некалькі дзён!

Кожны гулец пачынае гульню з 16 фігурамі: адным каралём, адным фярзём, дзвюма ладдзямі, двума конямі, двума сланамі і васьмю пешкамі. Кожны з шасці тыпаў фігур рухаецца па дошцы па-рознаму, а самай магутнай фігурай з'яўляецца ферзь, а найменш моцнай — пешка. Мэта гульні складаецца ў тым, каб паставіць мат каралю праціўніка, зрабіўшы пагрозу яго захопу непазбежнай. З гэтай мэтай фігуры гульца выкарыстоўваюцца для нападу і захопу фігур апанента, а таксама для абароны сваіх уласных. Акрамя таго, гульня можа быць выйграна добраахвотнай здачай праціўніка, што звычайна адбываецца, калі ён страціў занадта шмат фігур, або мат здаецца яму непазбежным. Гульня таксама можа скончыцца нічыёй некалькімі спосабамі.

Мяркуецца, што шахматы ўзніклі ў Індыі да 7-га стагоддзя, стаўшы вытворнай гульнёй ад чатурангі. Чатуранга таксама лічыцца продкам усходніх лагічных гульняў, такіх як сянцы, чангі і сёгі. Шахматы атрымалі сваю сучасную адаптацыю ў Іспаніі ў 15-м стагоддзі, а правілы былі канчаткова зацверджаныя ў 19-м стагоддзі. Першым агульнапрызнаным чэмпіёнам свету па шахматах стаў Вільгельм Стэйніц, які пацвердзіў свой тытул у 1886 годзе. З 1948 года чэмпіянат свету знаходзіцца пад кантролем ФІДЭ, міжнароднага кіруючага органа, а дзеючым чэмпіёнам свету з'яўляецца нарвежац Магнус Карлсэн. ФІДЭ таксама арганізуе чэмпіянаты свету сярод жанчын, чэмпіянаты свету сярод юніёраў, чэмпіянат свету сярод ветэранаў, чэмпіянаты свету па бліцы і хуткіх шахматах і шахматную алімпіяду, папулярнае спаборніцтва сярод каманд з розных краін. Існуюць таксама чэмпіянат свету па завочных шахматах і чэмпіянат свету па кампутарных шахматах. Анлайн-шахматы адкрылі аматарскія і прафесійныя спаборніцтвы для шырокай і разнастайнай групы гульцоў. Апроч таго, існуе шмат розных варыянтаў шахматных гульняў з рознымі правіламі, рознымі фігурамі і рознымі дошкамі.

Дасведчаным шахматыстам ФІДЭ надае званні, самае высокае з якіх — гросмайстар. Многія нацыянальныя шахматныя арганізацыі таксама маюць сістэмы званняў, але ФІДЭ не прызнае іх. Тэрмін «майстар» можа мець дачыненне да афіцыйнай назвы, альбо больш свабодна выкарыстоўвацца для абазначэння любога дасведчанага гульца.

Да нядаўнага часу Міжнародны Алімпійскі камітэт прызнаваў шахматы, таксама як і многія нацыянальныя спартыўныя арганізацыі, такія як Нацыянальны спартыўны савет у Іспаніі. У 2006 і 2010 гадах шахматы былі ўключаны ў праграму Азіяцкіх гульняў.

З другой паловы 20-га стагоддзя камп'ютары з усё большым поспехам сталі праграмавацца для гульні ў шахматы да нашага часу, калі моцныя хатнія камп'ютары гуляюць у шахматы на больш высокім узроўні, чым найлепшыя шахматысты свету. У 1990-х гадах камп'ютарны аналіз унёс значны ўклад у тэорыю шахматаў, асабліва ў эндшпілі. Камп'ютар кампаніі АйБіЭм «Дзіп Блю» стаў першай машынай, якая перайграла ў шахматы дзеючага чэмпіёна свету, калі ён перамог Гары Каспарава ў 1997 годзе. Рост моцных камп'ютарных праграм, якія могуць быць запушчаныя на ручных прыладах прывялі да росту заклапочанасці адносна магчымых падманаў падчас турніраў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.