Шанхай Мастэрс (снукер)

Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2007 годзе і з таго часу штогод праходзіць на шанхайскай гранд-сцэне у Шанхаі, Кітай. Шанхай Мастэрс стаў дзявятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з пяці рэйтынгавых пяршынстваў, якія праходзяць на тэрыторыі Кітая (разам з чэмпіянатам Кітая, World Open, International Championship і адкрытым чэмпіянатам Кітая). Прызавы фонд турніру ў 2017 годзе склаў £700,000, перасягнуўшы прызавыя фонды ўсіх рэйтынгавых турніраў, апроч чэмпіянату свету, чэмпіянату Вялікабрытаніі і іншых кітайскіх спаборніцтваў.

Шанхай Мастэрс
Лагатып Шанхай Мастэрс
Год заснавання: 2007
Арэна: Шанхайская гранд-сцэна
Горад: Шанхай
Краіна: Кітай
Спонсар: Bank of Communications (2011–2016)
Juss Sports (2017)
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £700,000 (2017)
Колькасць удзельнікаў: 136 (2010–2016)
131 (2017)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Роні О'Саліван
(другі тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 2:

Дзін Цзюньхуэй
Роні О'Саліван

Найвышэйшая серыя: 147:

Джэймі Коўп (2008)
Джон Хігінс (2012)
Стывен Магуайр (2016)

Апошні турнір
Шанхай Мастэрс 2017

З 2007 да 2016 года турнір праходзіў на працягу тыдня ў верасні (першы розыгрыш 2007 года праходзіў у жніўні, а розыгрыш 2008 года — у канцы верасня і пачатку кастрычніка), а фінал гуляўся на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю. У 2017 годзе час праведзення турніру быў перанесены на сярэдзіну лістапада, а турнір гуляўся на працягу шасці дзён з фінальным паядынкам у суботу.

Кітаец Дзін Цзюньхуэй (2013, 2016) і англічанін Роні О'Саліван (2009, 2017) па два разы здабывалі перамогу на Шанхай Мастэрс. О'Саліван (2008, 2009, 2017) і Джад Трамп (2012, 2015, 2017) па тры разы даходзілі да фіналаў турніру, але Трамп саступіў ва ўсіх трох вырашальных матчах.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.