Фузар Фарнсуорта — Хірша

Фузар Фарнсуорта — Хірша — прылада, сканструяваная амерыканскім вынаходнікам Філа Тэйларам Фарнсуортам(руск.) бел. для атрымання кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі.

У адрозненне ад многіх сістэм для атрымання кіраванай тэрмаядзернай рэакцыі, якія павольна награваюць плазму, змешчаную ў магнітную пастку, у фузары высокаэнергетычныя іёны наўпрост упрыскваюцца ў вобласць, дзе адбываецца тэрмаядзерная рэакцыя. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі мяркуецца, дасць магчымасць значна паменшыць памеры і кошт тэрмаядзернага рэактара. Для ўтрымання плазмы ў фузары выкарыстоўваецца метад электрастатычнага ўтрымання плазмы(руск.) бел..

Ідэя фузара у розных мадыфікацыях была выкарыстана ў працах такіх навукоўцаў як Уільям Кронк Элмар(англ.) бел., Джэймс Леслі Так(англ.) бел. і Кен Уотсан, пазней Джордж Майлі(англ.) бел.. З 1994 па 2006 год Роберт Басард(укр.) бел. па кантракце з ВМС ЗША пабудаваў некалькі мадэляў рэактараў Поліўэл(руск.) бел..

Ні адзін варыянт фузара Фарнсуорта, створаны на дадзены момант, не наблізіўся блізка да крытэрыя Лоўсана(руск.) бел.. Сусветныя ўрады не разглядаюць гэты выгляд рэактара як перспектыўны і вядуць распрацоўкі рэактараў іншых тыпаў, часцей за ўсё такамакаў(руск.) бел.. У прыватнасці найбуйнейшы такамак будуецца ў рамках міжнароднага праекта ITER(руск.) бел..

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.