Успышка каронавіруса 2019-nCoV

Успышка хваробы, выкліканай новым каронавірусам (2019-nCoV), пачалася ў сярэдзіне снежня 2019 года ў горадзе Ухань у цэнтральным Кітаі са з’яўлення і фіксацыі сярод мясцовых жыхароў, звязаных з рынкам жывёл і морапрадуктаў Ухань, пнеўманіі невядомага паходжання. Пасля кітайскія навукоўцы вылучылі новы каронавірус — 2019-nCoV, які, як было ўстаноўлена, не менш чым на 70% падобны па генетычнай паслядоўнасці на які выклікае цяжкі востры рэспіраторны сіндром (вядомы таксама як атыповая пнеўманія) вірус SARS-CoV. Пасля яны склалі карту і ўсталявалі генетычную паслядоўнасць геному новага віруса.

Першыя паведамленні аб успышках хваробы з’явіліся 31 снежня 2019 года, а першыя клінічныя праявы ў тых, хто захварэў паўсталі раней — 8 снежня 2019 года. Рынак у Уханi быў зачынены 1 студзеня 2020 года, а людзей з клінічнымі праявамі ізалявалі. Пасля быў праведзены маніторынг больш за 700 чалавек, у тым ліку больш за 400 медыцынскіх работнікаў, якія кантактавалі з падазронымі выпадкамі захворванняў. Што датычыцца прымянення дыягнастычнага ПЛР-тэсту пацвердзілася наяўнасць каронавiруса 2019-nCoV у 41 чалавека ў раёне Ухань. Пазней паведамлялася аб шлюбнай пары, у якой адзін з ix на рынку не быў, але ўсё роўна захварэў, тады як яшчэ трое іншых членаў гэтай жа сям’і працавалі на гэтым рынку. 9 студзеня 2020 года ў горадзе ад новай хваробы памёр 61-гадовы чалавек. 16 студзеня ўлады Кітая абвясцілі, што напярэдадні памёр яшчэ адзін 69-гадовы мужчына ў Уханi, у якога таксама пацвердзілася захворванне.

30 студзеня на пасяджэнні камітэта па надзвычайных сітуацыях СААЗ ўспышка новага каронавiруса была прызнана надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя міжнароднага значэння. На 9 лютага пацверджана 37111 заражаных у 28 краінах (а таксама 36 757 падазраваных выпадкаў у Кітаі), 806 смяротных выпадкаў. Пераважная колькасць выпадкаў прыпадае на Кітай.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.