Спіс штатаў і тэрыторый ЗША

Злучаныя Штаты Амерыкіфедэратыўная рэспубліка, якая складаецца з 50 штатаў, федэральнай акругі (дзе размяшчаецца горад Вашынгтон і нацыянальны ўрад краіны), пяці асноўных тэрыторый і іншых уладанняў. 48 сумежных штатаў і акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі (таксама мяжуе з Канадай), а палажэнне Гавайскіх астравоў уяўляе сабой архіпелаг у Ціхім акіяне. Тэрыторыі, кантралюемыя Злучанымі Штатамі займаюць месцы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.

Штаты з'яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі дзяржавы, а таксама валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і правамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі ЗША, такіх як рэгуляванне ўнутрыдзяржаўнага гандлю, ход выбараў, стварэнне мясцовых органаў улады, а таксама пытанні аб ратыфікацыі паправак да канстытуцыі. Кожны штат мае сваю ўласную канстытуцыю, заснаваную на рэспубліканскіх прынцыпах, і ўрад, які складаецца з трох галін: выканаўчай, заканадаўчай і судовай. Усе штаты і іх жыхары прадстаўлены ў федэральным Кангрэсе, двухпалатнаму заканадаўчаму органу, які складаецца з Сената і Палаты Прадстаўнікоў. Кожны штат прадстаўлены двума сенатарамі, а прадстаўнікі размяркоўваюцца паміж штатамі прапарцыйна паводле апошняга канстытуцыйна замацаванага дзесяцігадовага перапісу. Акрамя таго, кожны штат уплывае на колькасць выбаршчыкаў, якія галасуюць у Калегіі выбаршчыкаў, органе, які абірае прэзідэнта ЗША: гэтая колькасць эквівалентна колькасць прадстаўнікоў і сенатараў Кангрэса ад штата. Артыкул IV, раздзел 3, пункт 1 канстытуцыі гарантуе Кангрэсу права прымаць новыя штаты ў Саюз. З моманту стварэння Злучаных Штатаў у 1776 годзе колькасць штатаў павялічылася з першапачатковых 13 да 50. Кожны новы штат атрымлівае роўныя з існуючымі штатамі правы.

У адпаведнасці з артыкулам I, раздзелам 8 канстытуцыі, Кангрэс ажыццяўляе «выключную юрысдыкцыю» над федэральнай акругай, якая не з'яўляецца часткай якога-небудзь штата. Да прыняцця Закона аб мясцовым самакіраванні акругі Калумбія ў 1973 годзе, які надаў пэўныя паўнамоцтвы абраным мэру і савету, акруга не мела выбарнага мясцовага самакіравання. Тым не менш, Кангрэс захоўвае за сабой права пераглядаць і адмяняць законы, прынятыя саветам, і ўмешвацца ў мясцовыя справы. Паколькі акруга не з'яўляецца штатам, яна не мае прадстаўніцтва ў Сенаце. Тым не менш, з 1971 года яго жыхары былі прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў дэлегатам без права голасу. Акрамя таго, пачынаючы з 1961 года, пасля ратыфікацыі 23-й папраўкі, акруга набыла права абіраць трох выбаршчыкаў для галасавання ў калегіі.

У дадатак да 50 штатаў і федэральнай акругі Злучаныя Штаты валодаюць яшчэ 14 тэрыторыямі. Пяць з іх (Амерыканскае Самоа, Амерыканскія Віргінскія астравы, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы і Пуэрта-Рыка) маюць пастаяннае неваенізаванаяе насельніцтва, а астатнія дзевяць (Знешнія малыя астравы ЗША) з'яўляюцца ненаселенымі. За выключэннем вострава Наваса, Пуэрта-Рыка і Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, якія знаходзяцца ў Карыбскім моры, усе тэрыторыі знаходзяцца ў Ціхім акіяне. Атол Пальміра лічыцца ўключанай тэрыторыяй, гэта значыць, што ён у поўнай меры выкарыстоўвае канстытуцыю; іншыя тэрыторыя з'яўляюцца няўключанымі, і там не прымяняецца паўнавартасная канстытуцыя. Дзесяць тэрыторый (Знешнія малыя астравы ЗША і Амерыканскае Самоа) лічацца неарганізаванымі, бо не маюць Арганічнага закона, прынятага Кангрэсам; астатнія чатыры тэрыторыі з'яўляюцца арганізаванымі. У дадатак да наяўнасці тэрытарыяльных заканадаўчых органаў і губернатараў кожная з пяці населеных тэрыторый мае абмежаваную аўтаномію, але жыхары не маюць права галасаваць на федэральных выбарах.

Каліфорнія з'яўляецца самым густанаселеным штатам з 39,144,818 жыхарамі (паводле ацэнак 2015 года), а Ваёмінг найменш густанаселеным з 586,107 жыхарамі. Акруга Калумбія мае 672,228 жыхароў (паводле ацэнак 2015 года), што больш чым насельніцтва двух найменш густанаселеных штатаў (Ваёмінга і Вермонта). Самым вялікім штатам па плошчы з'яўляецца Аляска, якая ахоплівае 1,723,337км2, а самым маленькім — Род-Айленд з плошчай у 4,002км2. Першым штатам, які ратыфікаваў дзеючую канстытуцыю стаў Дэлавэр, які зрабіў гэта 7 снежня 1787 года, а найноўшым штатам з'яўляюцца Гавайскія астравы, прынятыя ў Саюз 21 жніўня 1959 года. Самай вялікай тэрыторыяй, як паводле насельніцтва так і паводле памеру, з'яўляецца Пуэрта-Рыка з насельніцтвам у 3,725,789 (паводле перапісу 2010 года) і агульнай плошчай у 13,792км2.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.