Свяшчэнная Рымская імперыя

Свяшчэ́нная Ры́мская імпе́рыя1512 года — Свяшчэ́нная Ры́мская імпе́рыя герма́нскай на́цыі; лац.: Sacrum Imperium Romanum Nationis Germanicæ або Sacrum Imperium Romanum Nationis Teutonicæ, ням.: Heiliges Römisches Reich Deutscher Nation) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 962 па 1806 год і аб'ядноўвала многія тэрыторыі Еўропы. У перыяд найвышэйшага росквіту ў склад імперыі ўваходзілі землі Германіі, якія былі яе ядром, паўночная і сярэдняя Італія, Нідэрланды, Чэхія, а таксама некаторыя землі Францыі. З 1134 года фармальна складалася з трох каралеўстваў: Германіі, Італіі і Бургундыі. З 1135 года ў склад імперыі ўвайшло каралеўства Чэхія, афіцыйны статус якога ў складзе імперыі быў канчаткова ўрэгуляваны ў 1212 годзе.

Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі
лац.: Sacrum Imperium Romanum Nationis Germanicæ
ням.: Heiliges Römisches Reich Deutscher Nation

імперыя

 

 

962 1806
 

Сцяг Свяшчэннай Рымскай імперыі ў XV-XVIII стагоддзях Герб імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі з дынастыі Габсбургаў, 1605 год

Тэрыторыя Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 962-1806 гадах
Сталіца не існавала
Мова(ы) Лацінская мова, Германскія мовы, Раманскія мовы, Славянскія мовы
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква (імператары), Лютэранства, Кальвінізм (некаторыя прынцэсы)
Грашовая адзінка дукат
Насельніцтва
  • 26 265 000 чал. (1786)
Форма кіравання Выбарная манархія, Рэйхстаг
Дынастыя больш за 20 дынастый

Імперыя была заснавана ў 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім і разглядалася як прамы працяг антычнай Рымскай імперыі і франкскай імперыі Карла Вялікага. Працэсы станаўлення адзінай дзяржавы ў імперыі за ўсю гісторыю яе існавання так і не былі завершаны, і яна заставалася дэцэнтралізаваным утварэннем са складанай феадальнай іерархічнай структурай, якая аб'ядноўвала некалькі сотняў тэрытарыяльна-дзяржаўных утварэнняў. На чале імперыі стаяў імператар. Імператарскі тытул не быў спадчынным, а прысвойваўся па выніках абрання калегіяй курфюрстаў. Улада імператара ніколі не была абсалютнай і абмяжоўвалася вышэйшай арыстакратыяй Германіі, а з канца XV ст.рэйхстагам, якія прадстаўлялі інтарэсы асноўных саслоўяў імперыі.

У ранні перыяд свайго існавання імперыя мела характар феадальна-тэакратычнай дзяржавы, а імператары прэтэндавалі на найвышэйшую ўладу ў хрысціянскім свеце. Узмацненне Папскага Прастола і шматвяковая барацьба за ўладанне Італіяй пры адначасовым росце магутнасці тэрытарыяльных князёў у Германіі значна аслабілі цэнтральную ўладу ў імперыі. У перыяд позняга Сярэднявечча ўзялі верх тэндэнцыі дэзінтэграцыі, якія пагражалі ператварыць Свяшчэнную Рымскую імперыю ў кангламерат паўнезалежных утварэнняў. Аднак ажыццёўленая ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзя «імперская рэформа» дазволіла ўмацаваць адзінства краіны і сфарміраваць новы баланс улады паміж імператарам і саслоўямі, які дазволіў імперыі адносна паспяхова сапернічаць з нацыянальнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы. Крызіс Рэфармацыі і Трыццацігадовай вайны быў пераадолены коштам далейшага абмежавання ўлады імператара і ператварэннем агульнасаслоўнага рэйхстага ў галоўны элемент імперскай канструкцыі. Імперыя новага часу забяспечвала суіснаванне некалькіх канфесій у рамках адзінай дзяржавы і захаванне самастойнасці яе суб'ектаў, а таксама абарону традыцыйных правоў і прывілеяў саслоўяў, аднак страціла здольнасць да экспансіі, узмацнення цэнтральнай улады і вядзення наступальных войнаў. Развіццё буйных нямецкіх княстваў па шляху ўнутранай кансалідацыі і станаўлення ўласнай дзяржаўнасці ўваходзіла ў супярэчнасць з застылай імперскай структурай, што ў XVIII ст. прывяло да паралічу цэнтральных інстытутаў і развалу імперскай сістэмы. Свяшчэнная Рымская імперыя праіснавала да 1806 года і была ліквідавана падчас напалеонаўскіх войнаў, калі быў сфарміраваны Рэйнскі саюз, а апошні імператар Франц II адрокся ад прастола.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.