Паўночная Карэя

Паўно́чная Карэ́я (кар.: 조선), афіцыйная назва — Карэ́йская Наро́дна-Дэмакраты́чная Рэспу́бліка, КНДР (кар.: 조선민주주의인민공화국) — дзяржава ва Усходняй Азіі ў паўночнай частцы Карэйскага паўвострава. Плошча 120 тыс км². Неафіцыйная назва краіны, шырока ўжываецца ў сродках масавай інфармацыі — Паўно́чная Карэ́я. Мяжуе з Кітаем на поўначы, з Расіяй на паўночным усходзе. На поўдні мяжуе з Рэспублікай Карэя і аддзяляецца ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду абмываецца водамі Жоўтага мора, з усходу — Японскім морам. Сталіца і найбуйнейшы горад — Пхеньян.

Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
조선민주주의인민공화국
Сцяг Паўночнай Карэі Герб Паўночнай Карэі
Дэвіз: «강성대국»
«Магутная квітнеючая дзяржава»
Гімн: «애국가»
Заснавана 9 верасня 1948 года
Афіцыйная мова Карэйская
Сталіца Пхеньян
Найбуйнейшыя гарады Пхеньян, Хамхын, Чханджын, Нампхо, Вансан
Форма кіравання Аднапартыйная парламенцкая рэспубліка
Вышэйшы кіраўнік
Старшыня Прэзідыума
Вярхоўнага Народнага Схода
Старшыня
Кабінета Міністраў
Кім Чэн Ын
Choe Ryong-hae

Пак Пон Джу
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
98-я ў свеце
120.540 км²
4,87
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

24.720.407 чал. (49-я)
24.052.231 чал.
198,3 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$40 млрд  (99-ы)
$1.800
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$14,411 млрд  (120-ы)
$583  (171-ы)
ІРЧП (2009) 0,733 (высокі) (157-ы)
Этнахаронім Паўночныя карэйцы
Валюта Паўночнакарэйская вона (₩, KPW)
Інтэрнэт-дамен .kp
Код ISO KP
Тэлефонны код +850
Часавыя паясы +9

Рэльеф горны. Вышэйшая кропка — вулкан Пэктусан. Кымгансан ("алмазныя горы") вядомыя маляўнічымі краявідамі. Карысныя выкапні: вугаль, руды чорных і каляровых металаў. Клімат мусонны, умераны і субтрапічны. Рэкі невялікія, найбуйнейшая — Амнакан (Ялуцзян). Горныя раёны пакрытыя лясамі. Лясістасць, што раней дасягала двух трацінаў, моцна скарацілася.

Са старажытнага часу на Карэйскім паўвостраве існавалі самастойныя дзяржавы, што адчувалі моцны кітайскае ўплыў. У 1895 Карэя патрапіла ў сферу інтарэсаў Японіі, у 1910–1945 была ў складзе Японскай імперыі. Вызвалены паўвостраў аказаўся падзеленым на дзве часткі, перамовы аб уз'яднанні зайшлі ў тупік. КНДР была ўтворана 9 верасня 1948 года з ініцыятывы марксісцкай Працоўнай партыі Карэі як народна-дэмакратычная дзяржава на тэрыторыі савецкай зоны прысутнасці. У 1950-1953 адбылася Карэйская вайна, што замацавала раздзяленне Карэі на Паўночную і Паўднёвую па 38-й паралелі.

Адна з найбольш мілітарызаваных і зачыненых ад знешняга свету дзяржаў. Афіцыйная ідэалогія КНДР, чучхэ — сумесь камунізму, карэйскага нацыяналізму і аўтаркіі. Сябе КНДР называе сацыялістычнай дзяржавай, што абапіраецца на ўласныя сілы. Вышэйшая ўлада афіцыйна належыць Дзяржаўнаму камітэту абароны на чале з Кім Чэн Ынам, які таксама займае пасады Вышэйшага кіраўніка і першага сакратара ЦК ППК. Дэмакратыя і свабодныя выбары адсутнічаюць, назіраецца культ асобы Кім Ір Сена і яго нашчадкаў ва ўрадзе. Унітарная дзяржава, падзяляецца на 9 правінцый, 2 гарады цэнтральнага падпарадкавання, тры спецыяльных рэгіёны. Паўночная Карэя (зрэшты, як і іх паўднёвыя антыподы) лічыць сябе легітымнай уладай над усім паўвостравам.

Па колькасці насельніцтва (25 млн чал.) удвая меншая за Рэспубліку Карэю. Выключна монаэтнічная краіна. Дзяржаўная мова карэйская. Большасць насельніцтва атэісты, папулярныя будызм, нацыянальная рэлігія чхандагё, хрысціянства. Дзве траціны насельніцтва жыве ў гарадах, найбуйнейшыя з якіх — Пхеньян, Хамхын, Чханджын.

Эканоміка планавая, дзяржаўная, з перакосам у бок цяжкай, у тым ліку ваеннай, прамысловасці. Знешнія эканамічныя сувязі мінімальныя і заключаюцца хіба што ў экспарце адзення, морапрадуктаў, карысных выкапняў; атрыманні гуманітарнай дапамогі. Мае чацвёртае па памерах войска ў свеце (1,2 млн чалавек, або 4,8 % насельніцтва). Праводзіць выпрабаванні ядзернай зброі. Паўночная Карэя — член ААН (з 1991 года), Руху недалучэння (з 1975 года), Рэгіянальнага форуму АСЕАН, Групы 77.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.