Панядзелак

Панядзе́лак — дзень тыдня паміж нядзеляй і аўторкам. Слова «панядзелак» у беларускай мове ўтварылася ад выразу «пасля нядзелі».

Тыдзень: Панядзелак · Аўторак · Серада · Чацвер · Пятніца · Субота · Нядзеля

У старажытных рымлян і паўночнагерманскіх плямёнаў быў прысвечаны Месяцу (лац.: Dies Lunae, ісп.: lunes, ням.: Montag, англ.: Monday).

Панядзелак звычайна лічаць першым днём тыдня (асабліва ў сучаснай Еўропе), а часам — другім, пачынаючы адлік ад нядзелі (традыцыйны погляд, паходзіць з старажытнай Іудзеі, і захаваны дасюль у ЗША і Вялікабрытаніі).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.