Мінск

Мінск (трансліт.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 г. — Менск) — сталіца і найбольшы горад Беларусі, на рацэ Свіслач пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, аднак не ўваходзіць у іх склад. Насельніцтва на 2017 год — 1 974 819 чалавек. Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі. Займае плошчу ў 348,85 км². Месціцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца аднавіць Замчышча.

Горад
Мінск
Сцяг Герб
Краіна
Каардынаты
53°55′ пн. ш. 27°33′ у. д.
Унутранае дзяленне
9 раёнаў
Старшыня гарвыканкама
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Меньск, Менеск, Менск, Міньск
Плошча
348,846223 км²
Вышыня цэнтра
220-280 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
1 974 819 чалавек
(2017)
Шчыльнасць
5 509 чал./км²
Агламерацыя
2,645 млн
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
220xxx
Афіцыйны сайт
minsk.gov.by
(англ.)  (руск.) 
Мінск на карце Беларусі

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. У канцы XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе ўвыніку другога падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. У часе вайны 1812 года заняты французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны французамі і рускімі. У часе Першай сусветнай вайны прыфрантавы горад, у сакавіку 1918 года горад занялі нямецкія войскі. 25 сакавіка 1918 года ў горадзе абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У часе вайны горад моцна зруйнаваны, пазней нададзена званне горад-герой. Адбудаваны ў 19461950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.