Канцлер вялікі літоўскі

Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установы. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскага, «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілу, выдачы розных копій. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.