Казахстан

Казахста́н (каз.: Қазақстан), афіцыйная назва — Рэспубліка Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Рэспубліка Казахстан
каз.: Қазақстан Республикасы
Сцяг Казахстана Герб Казахстана
Гімн: «Менің Қазақстаным»
Дата незалежнасці 16 снежня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Казахская
Сталіца Нурсултан
Найбуйнейшыя гарады Алматы, Нур-султан, Шымкент, Караганда, Актабэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў
Карым Масімаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2.724.900 км²
1,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

18.157.122 чал. (61-я)
5,94 чал./км²  (227-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$217,9 млрд  (43-ы)
$11.850  (50-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$225,619 млрд  (50-ы)
$12.950  (54-ы)
ІРЧП (2014) 0,788 (высокі) (56-ы)
Этнахаронім Казахстанцы
Валюта Казахстанскі тэнгэ (₸, KZT)
Інтэрнэт-дамены .kz, .қаз
Код ISO KZ
Тэлефонны код +7-6xx, +7-7xx
Часавыя паясы +5 – +6

Агульная плошча краіны — 2 717 300 кв. км., гэта дзевятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы — 6846 км), на ўсходзе — з Кітаем (1533 км), на поўдні — з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі — 1894 км), на поўдні — водамі Аральскага мора. Сталіца — Нурсултан (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР1936 — у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 Казахстан — незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка — казахстанскі тэнге (казахстанскі тэнге 1993 г.)

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.