Дзяржава

Дзяржа́ва — адмысловая арганізацыя грамадства, аб’яднанага агульнымі сацыяльнымі і культурнымі інтарэсамі. Займае акрэсленую тэрыторыю, мае ўласную сістэму кіравання, валодае ўнутраным і вонкавым суверэнітэтам.

Дзяржава аперshуе пэўнымі метадамі захавання і падтрымання дзяржаўнай цэласнасці, суверэнітэту, правапарадку, традыцый ўнутры грамадства, усталёўвае пэўны парадак узаемаадносін паміж грамадзянамі дзяржавы, і залучае ў сваю дзейнасць усё насельніцтва на ўласнай і іншых тэрыторыях, у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі дзяржавы. Парадак узаемаадносін паміж членамі грамадства і прымянення ўлады вызначаецца канстытуцыяй, законамі і іншымі прававымі дакументамі дзяржавы, якія з’яўляюцца часткай будовы дзяржавы; а таксама традыцыямі, якія сфарміраваліся ўнутры дзяржавы, у гістарычнай рэчаіснасці.

У сучасных капіталістычных дзяржавах, яе асноўнымі мэтамі дэкларуюцца:

  • абарона правоў грамадзян, захаванне нармальных узаемаадносін паміж членамі грамадства, якія заключаюцца ў забеспячэнні пэўнага ўзроўню бяспекі жыцця і ўласнасці людзей, г. зн. бяспекі іх асабістай, навуковай, творчай і камерцыйнай дзейнасці;
  • рэалізацыя і захаванне агульных для членаў грамадства матэрыяльных і духоўных мэтаў і каштоўнасцей, такіх як свабода, мараль, справядлівасць, медыцына, адукацыя, дарогі, экалогія.

Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў прававым, палітычным, а таксама сацыяльным кантэкстах. У цяперашні час уся сухапутная тэрыторыя на планеце Зямля, за выключэннем Антарктыды і прылеглых да яе астравоў, падзелена паміж прыкладна дзвюма сотнямі дзяржавамі. У параўнанні з суполкай, якая з’яўляецца простым грамадствам, дзяржава ўтрымлівае ў сабе сацыяльны клас (або класы), прафесійным заняткам якога (або якіх) з’яўляецца кіраванне агульнымі справамі (пры абшчыннай будове кожны супольнік датычны да кіравання справамі).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.