Герой Сацыялістычнай Працы

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне ў СССР з 1938 па 1991 гады, вышэйшая ступень адрознення за працу.

Узнагароджанай асобе ўручаліся медаль «Серп і Молат», ордэн Леніна і грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. У адрозненне ад звання Героя Савецкага Саюза, не прысвойвалася замежным грамадзянам.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.