Беларускі народны фронт «Адраджэньне»

Беларускі народны фронт «Адраджэньне», БНФ — грамадска-палітычны рух за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры, за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі.

Аргкамітэт Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне» быў створаны 19 кастрычніка 1988 па прапанове З. Пазняка. Устаноўчы з'езд адбыўся ў Вільні 24-25 чэрвеня 1989. БНФ актыўна ўдзельнічаў у выбарах народных дэпутатаў БССР (сакавік-красавік 1990). У Вярхоўным Савеце БССР была сфарміравана фракцыя БНФ. У 1993 створана партыя БНФ.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.