Ру́ская мова, сустракаецца варыянт расе́йская мова (саманазва: русский язык) — усходнеславянская мова славянскае галіны ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям'і. Руская мова родная для 167 мільёнаў чалавек, з якіх каля 137 мільёнаў пражывае ў Расіі. Руская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Расіі, Беларусі (побач з беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казахскай мовай у якасці дзяржаўнай), Кыргызстане (побач з кыргызскай мовай у якасці дзяржаўнай). Руская мова з'яўляецца таксама афіцыйнай у непрызнаных утварэннях Абхазія, Паўднёвая Асеція і Прыднястроўе, а таксама ў аўтаномнай Гагаузіі (Малдова).

Падручнік

  • Руская мова/Урок 1

Спасылкі

This article is issued from Wikibooks. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.